На главнуюБеларуская мова. Беларуская мова

Курс “Дыктанты па беларускай мове”

Састаў курса: 200 дыктантаў для падрыхтоўкі вучняў 4-х класаў да паступлення ў гімназію.

Курс “Беларуская арфаграфія”

Курс змяшчае 190 заданняў, у якія ўваходзяць больш за 1840 слоў і спалучэнняў па 19 правілах беларускай арфаграфіі.

Састаў курса:
Арфаграфія. Частка 1: Напісанне слоў разам і праз злучок. Спалучэнні галосных у запазычаных словах. Галосныя ў складаных словах. Вялікая і малая літары ў асобных назвах. Змякчальны мяккі знак.
Арфаграфія. Частка 2: Правапіс У ва ўласных імёнах, назвах. Правапіс у ў розных словах. Правапіс у пасля знакаў прыпынку. Правапіс у пасля зычных.
Арфаграфія. Частка 3: Правапіс ы, і, й пасля прыставак. Правапіс д-дз, т-ц. Правапіс іё (ыё), ія (ыя), іе (ые). Частка 1. Правапіс іё (ыё), ія (ыя), іе (ые). Частка 2. Правапіс о, э, а (аканне). Правапіс е, ё, я (яканне).
Арфаграфія. Частка 4: Падоўжаныя і падвоеныя зычныя. Прыстаўныя галосныя і зычныя. Раздзяляльны мяккі знак і апостраф. Правапіс о, э, а ў запазычаных словах.

Платформа прызначана для вучняў 4, 5, 6, 7, 8, 10, 11-х класаў. З’яўляецца сучасным эфектыўным інструментам для настаўніка беларускай мовы. Для настаўнікаў выкарыстанне ўсіх вучэбных матэрыялаў, у тым ліку і запампоўванне прэзентацый па беларускай мове, прадастаўляецца бясплатна.

Націсніце тут, зарэгіструйцеся і паспрабуйце!